Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНаш край

Роднай мовы пералівы

Роднай мовы пералівы19 февраля 2020 — 08:54

Жыве  мова – жыве народ,  жыве  памяць  продкаў. Цi  доўга   праіснуе  дрэва, калi  ў  яго  абсякуць  каранi?  Загiне  дрэва.  Якiм  жа  стане  беларус, калi  ў  яго  вырвуць  зямлю  з-пад  ног  – родную  мову ?...

 

Cёння  гонар  i  абавязак  усiх  нас – шанаваць  родную  мову, садзейнiчаць  яе  развiццю  i  росквiту. Што зрабіць, каб родная мова гучала на поўную моц свайго голасу?

 

Наша школа беларускамоўная. Урокі і ўсе мерапрыемствы праходзяць на беларускай мове, ладзяць народныя святы, штогод удзельнічаюць у конкурсе “Буслік”, у навукова-практычных канферэнцыях, алімпіядах. Многа ўвагі надаецца пазакласнай рабоце.

Ёсць пэўныя перамогі вучняў школы у конкурсе відэаролікаў “У краіне роднай мовы”, конкурсе буктрэйлераў “Мой любімы твор”, “ЛЕГЕНДАрная Беларусь”, “Тут родныя трымаюць карані” і інш. Паліна Дубіцкая, вучаніца 7 класа, цудоўна дэкламуе паэзію, таму заўсёды прымае ўдзел у конкурсе “Жывая класіка”, мае высокія ўзнагароды.

 

Гурток – адзін з відаў пазакласнай дзейнасці. Мы з актывам этнаграфічнага гуртка “Спадчына” працуем па праграме, якая ўдзельнічала ў V рэспубліканскім конкурсе аўтарскіх праграм фальклорнага накірунку і была адзначана Дыпломам II ступені.

Яшчэ адным вельмі важным накірункам у пашырэнні беларускамоўнага асяроддзя стаў рэспубліканскі інавацыйны праект “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”. З дапамогай цікавых мерапрыемстваў, даследчай працы вучні пашыраюць веды пра спадчыну Беларусі, свайго краю.

 

Ведаць, шанаваць сваю родную беларускую мову – вось тое, што павінен рабіць кожны сумленны беларус. Толькі на беларускай мове можна так зразумела, так пяшчотна сказаць і першае слова “матуля”, і палымянае  ”я цябе кахаю”. Яно, роднае слова, можа вярнуць надзею і даць спачын спакутаванай душы.

                                                         Тамара Галавач,

настаўнік беларускай мовы і

                                                         літаратуры

Азёркаўскай сярэдняй школы Мастоўскага

                                                    раёна Гродзенскай вобласці


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио