1 лютага ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-прэзентацыя рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям”.
Удзел у мерапрыемстве прынялі Уладзімір Ліпскі – галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, Алесь Бадак – дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, дзяржаўных выдавецтваў “Беларусь”, “Народная асвета”, “Пачатковая школа”, “Адукацыя і выхаванне”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Падчас прэзентацыі прадстаўлены выданні сучасных беларускіх аўтараў, якія прымуць актыўны удзел у акцыі, агучаны умовы ўдзелу ў ёй.
Акцыя накіравана на падтрымку развіцця беларускай мастацкай літаратуры, адраджэнне традыцый чытання, знаёмства дзяцей з класічнай і сучаснай беларускай літаратурай.
Урачысты старт акцыі адбудзецца ў рамках XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая пройдзе 28 лютага – 4 сакавіка ў Адміністрацыйным комплексе па пр. Пераможцаў, 14.
Пресс-служба Министерства информации Республики Беларусь
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад