Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизнь

Раўненне на перадавікоў

Раўненне на перадавікоў03 августа 2015 — 10:00

 Сваю адказнасць у вялікай справе ўборкі ўраджаю добра разумеюць камбайнеры, вадзіцелі і машыністы сушыльных агрэгатаў Мастоўшчыны.  Ёсць ужо сярод іх і перадавікі.

Сярод камбайнераў, што працуюць на «КЗС-1218», лідарскія пазіцыі займае Іван Іванавіч Валюшка з за-крытага акцыянернага таварыства «Гудзевічы».  На яго рахунку -- 600 тон  зерня разам з рапсам.

Магутны «Лексіён-780» пад кіраўніцтвам вопытнага механізатара Пятра Мікалаевіча Масквянкова з сельгаскааператыва імя Адама Міцкевіча таксама ў  лідарах жніва. Па дадзеных райсельгасхарчу на  раніцу 30 ліпеня, ім была намалочана 591 тона зерня новага ўраджаю.

Добрыя намалоты забяспечвае і Валерый Уладзіміравіч Строк з адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна», які працуе на «Лексіёне-760». Ён убіраў рапс, а зараз --  ячмень і другія культуры. Папярэдні вынік яго работы -- 668  тон.

На палетках філіяла «Дубна» шчыруе «Нью-Холанд», якім кіруе Дзмітрый Віктаравіч Балабанаў.Акрамя камбайнераў, сваю працоўную вахту на хлебнай ніве добрасумленна нясуць і вадзіцелі, што адвозяць зерне.  Тут у ліку перадавікоў -- Валерый Адольфавіч Лукойка з адкрытага акцыянернага таварыства «Чарлёна»,  Валянцін Фёдаравіч Трафімчык з філіяла «Дубна» і Валерый Генрыкавіч Саўко з закрытага акцыянернага таварыства «Гудзевічы».

Лепшыя паказчыкі на сушыльных агрэгатах на да-дзеным этапе  ўборкі забяспечваюць Валерый Кузьміч Палавеня і Аляксандр Генадзьевіч Сапожнікаў з ЗАТ «Гудзевічы», Павел Іосіфавіч Варанюк і Мар”ян Вацлававіч Вялічка  з філіяла «Дубна».

Н. СВЯТЛОВА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио