
Да сустрэчы пярнатых з усёй адказнасцю рыхтуюцца работнікі Мастоўскага лясніцтва. Да іх прылёту лесаводы толькі сёлета змайстравалі 72 новыя шпакоўні. У пачатку красавіка іх ужо павінны абжываць шпакі. А ўсяго ў лясных масівах за апошнія гады развешана больш за 500 домікаў для шпакоў. Дапамагаюць лесаводам майстраваць шпакоўні вучні Правамастоўскай і трэцяй гарадской школ.
— Такія клопат і ўвагу да сябе шпакі заслужылі стараннай работай па знішчэнню лясных шкоднікаў і гэтым самым выратоўваючы дрэвы ад розных хвароб,—тлумачыць памочнік ляснічага Святлана Чаславаўна Тамашэвіч.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад