Сёння ўжо нельга нікога здзівіць ні новенькім айфонам, ні новай камп’ютарнай гульнёй. Інфармацыйныя тэхналогіі цвёрда ўвайшлі ў наша жыццё. І дарослыя, і яшчэ зусім немаўляты – усе з камп’ютарам на “ты”.
Не сакрэт, што ўсе выкарыстоўваюць ІКТ для розных мэт: нехта глядзіць фільмы і слухае музыку, нехта піша пісьмы, большасць выкарыстоўваюць у сваёй працы. Але нямногія могуць самі ствараць гульні, пісаць праграмы і іх рэалізоўваць, ды яшчэ паспяхова прымаць удзел у конкурсах.
Наша школа можа ганарыцца, бо ў нас выкладае інфарматыку выдатны спецыяліст сваёй справы Аляксандра Аляксеевіча Шэлястовіча, які можа захапіць любога. Ён ніколі не спыняецца на дасягнутым, знаходзіцца ў пастаянным пошуку, многа працуе над сабой. Патрэбна сказаць, што сам Аляксандр Аляксеевіч з’яўляецца выпускніком нашай школы. Праўда, працаваць да нас ён прыйшоў не адразу, пяць гадоў таму, але ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе таленавітым, творчым, адказным педагогам. Да гэтага часу А.А. Шэлястовіч працаваў у Гудзевіцкай сярэдняй школе.
З верасня 2018 года ва ўстановах адукацыі ўведзены новы вучэбны прадмет “Працоўнае навучанне” ў аб’ёме 6 гадзін, а значыць для вучняў X класа з’явілася магчымасць атрымоўваць прафесію ў сценах сваёй школы. Усе дзесяцікласнікі выбралі прафесію “ аператар электронна-вылічальных машын, персанальных электронна-вылічальных машын”. Настаўнік разам з вучнямі з ахвотай узяліся за новую справу. Ужо другі год яны засвойваюць праграму прафесіянальнага навучання.
Зараз яго вучні самастойна выконваюць усе віды работ на камп’ютары, могуць самастойна праводзіць яго абслугоўванне – пераўстанаўліваюць дыскі і сістэмнае забеспячэнне камп’ютара. Такія навыкі неабходны кожнаму маладому чалавеку, бо цяжка ўявіць дом ці кватэру, дзе няма сучасных гаджэтаў. Усе сем адзінаццацікласнікаў рыхтуюцца да здачы кваліфікацыйнага экзамена па засваенні праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) у рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне”. Разам з атэстатам аб агульнай сярэдняй адукацыі вучні атрымаюць дакумент, які пацвярджае іх кваліфікацыю як спецыяліста, дык хіба ж гэта дрэнна? Нашым вучням пашчасціла, што на сваім жыццёвым шляху сустрэлі такога настаўніка.
Рэгіна Дравіца,
намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце
Азёркаўскай сярэдняй школы
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад