Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Працоўны летнік “К.Р.У.Т.О” завяршыў работу. Чым ён запомніцца гудзевіцкім хлопцам і дзяўчатам?

Працоўны летнік “К.Р.У.Т.О” завяршыў работу. Чым ён запомніцца гудзевіцкім хлопцам і дзяўчатам?14 июля 2022 — 09:38

Летнія канікулы ў самым разгары. Сонечныя дзянёчкі вучні нашай школы праводзяць цікава, насычана, карысна. А вучні 10 класа вырашылі не толькі адпачыць за лета, але і атрымаць першы працоўны вопыт.

Сапраўды, шырокія магчымасці для самарэалізацыі ёсць у дзяцей нашай школы.  Сёлета з 14 чэрвеня па 8 ліпеня ў працоўны летнік “К.Р.У.Т.О.” запісаліся 10 хлопчыкаў і дзяўчынак. Падлеткі былі задзейнічаны на палях сельгаспрадпрыемства ЗАТ “Гудзевічы”. Іх работа арганізавана згодна з заканадаўствам, пільная ўвага надавалася  арганізацыі бяспекі жыццядзейнасці. Пасля заключэння працоўных дагавораў, яны прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі. Сваю работу навучэнцы штодзень выконвалі добрасумленна, з ахвотай і энузіязмам. У першую палову дня яны працавалі, а пасля ўдзельнічалі ў выхаваўчых мерапрыемствах, экскурсіях, сустрэчах з цікавымі людзьмі, гульнявых праграмах.

Надоўга запомняцца такія мерапыемствы, як віртуальная экскурсія “Слаўныя сыны Беларусі”, прагляд і абмеркаванне  кінастужкі “Брэсцкая крэпасць – герой”, ШАГ “І памятаць балюча, і забыць нельга” (да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа), інфармацыйная гадзіна “Незалежная і квітнеючая Беларусь!” (да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь), працоўная акцыя “Абеліск”, “Вось яна, відаць здаля – мая любая зямля!” (міні-паход да Года гістарычнай памяці) і вядома ж святочнае закрыццё лагернай змены “Да новых сустрэч!”.

Васямнаццаць  дзён праляцелі хутка, але ўсе яны былі прадуктыўнымі і насычанымі і надоўга застануцца ў памяці падлеткаў. Упэўнена, што праца не пакінула дзяцей  раўнадушнымі, а  набытыя навыкі спатрэбяцца ім у жыцці. Вось як выказалася адна з дзяўчынак: “Праца пасільная, а адпачынак цікавы і разнастайны. А на свой першы заробак планую купіць шмат новага... І яшчэ я зрабіла для сябе выснову: грошы з неба не падаюць”.

Канешне, за сваю працу хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі заслужаную заработную плату. А я яшчэ  ўпэўнена: калі ў дзецях закладзены правільныя адносіны да працы, то яны хутка знойдуць сябе ў будучай прафесіі і рэалізуюць свае жыццёвыя пазіцыі.

Ніна СЛАВУТА,

дырэктар лагера працы і адпачынку

ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио