Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод народного единстваГод народного единстваНовости МостовщиныНаш крайБеларусь - ЭТО МЫ!Беларусь - ЭТО МЫ!Сімвалы Радзімы маёйСімвалы Радзімы маёй

Падведзены вынікі анлайн-віктарыны “Мая Радзіма – Беларусь”, арганізаванага да Дня народнага адзінства рэдакцыяй газеты “Зара над Нёманам”

Падведзены вынікі анлайн-віктарыны “Мая Радзіма – Беларусь”, арганізаванага да Дня народнага адзінства рэдакцыяй газеты “Зара над Нёманам”21 сентября 2021 — 11:00

На жаль, ніхто з удзельнікаў віктарыны не даў правільных адказаў на ўсе пятнаццаць пытанняў анлайн-віктарыны. Памылкі былі дапушчаны ў адказах наконт таго, хто ўжо на пяты дзень Вялікай Айчыннай вайны стварыў адзін з першых партызанскіх атрадаў. Гэта, калі хто запамятаваў, Васілій Корж.

Некаторыя памыліліся і ў пытанні пра першую ў гісторыі суверэннай Беларусі жанчыну, якая ўдастоена звання “Герой Беларусі”. Гэта наша знакамітая і тытулаваная спартсменка Дар’я Домрачава.

Недакладнасці былі дапушчаны і ў пытанні хто з’яўляецца аўтарам тэксту Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Як адказала большасць удзельнікаў віктарыны, гэта Міхась Клімковіч.

Так як ніхто з мастаўчан не адказаў на ўсе пытанні віктарыны, супер-прыз застаецца ў рэдакцыі. Аднак мы вырашылі адзначыць памятнымі сувенірамі  тых удзельнікаў, што даслалі свае адказы першымі, на працягу першых сутак ад моманту аб’яўлення віктарыны. Гэта Арына Галавач, Наталля Сакута, Кацярына Якімчык і Ксенія Собаль.

Чакаем названых аўтараў у нас у рэдакцыі на працягу бягучага  і наступнага тыдняў і дзякуем усім, хто прыняў удзел у віктарыне. Спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Служба інфармацыі газеты “Зара над Нёманам”

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио