Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумДуховностьСоциумКультураСпорт и ТуризмТуризм и отдыхНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныСімвалы Радзімы маёйСімвалы Радзімы маёй

Падарожжа ў мінулае і будучае рагозніцкіх школьнікаў за адзін дзень

Падарожжа ў мінулае і будучае рагозніцкіх школьнікаў  за адзін дзень11 ноября 2024 — 14:01

На восеньскіх канікулах для навучэнцаў і педагогаў ДУА “Рагозніцкая сярэдняя школа” была арганізавана экскурсія ў касцёл Святой Троіцы ў аграгарадку Гервяты, дзяржаўнае прадпрыемства “Беларуская АЭС”, Гальшанскі замак.

Першым пунктам нашай экскурсіі быў касцёл Святой Троіцы ў Гервятах. Калі ўвайшлі ў касцёл, адразу для нас быў прадстаўлены арганны канцэрт музыкі. Падчас экскурсіі навучэнцы і педагогі даведаліся пра тое, што касцёл уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі (61 м) і, несумненна, адзін з самых лепшых узораў неагатычнага стылю. Ён быў пабудаваны ў 1903 годзе на месцы драўлянага касцёла 1526 года. Касцёл Святой Троіцы ў Гервятах часта называюць “самым прыгожым у Беларусі”, “архітэктурнай жамчужынай”. І перабольшання ў гэтым няма – касцёл сапраўды вельмі прыгожы.

Таксама мы даведаліся, што, паводле летапісаў, кожны дзень на будаўніцтве касцёла працавала больш за 70 чалавек. Спецыяльна для яго ўзвядзення за Гервятамі быў пабудаваны цагляны завод. Пры вытворчасці цэглы ў раствор дадавалі сырыя курыныя яйкі, якія збіраліся ў мясцовых жыхароў. Падмурак храма размывалі грунтавыя воды. Каб спыніць гэты працэс, будаўнікі з удзелам мясцовых жыхароў змянілі рэчышча ракі Лоша.

Побач з касцёлам навучэнцы і педагогі ўбачылі дзівосны мініяцюрны парк незвычайнай прыгажосці. Сярод дзіўных дэкаратыўных раслін, кветнікоў, гладкага газона размешчаны скульптуры дванаццаці апосталаў і святых.

Наступным пунктам нашай экскурсіі было дзяржаўнае прадпрыемства “Беларуская АЭС”. Навучэнцы і педагогі наведалі інфармацыйны цэнтр БелАЭС, каб пазнаёміцца з працай самага знакамітага прадпрыемства Беларусі.

У інфармацыйным цэнтры нам расказалі пра бяспеку Беларускай АЭС, прыроду ядзернай энергіі, паказалі макет ядзернага паліва і будынкі рэактара, прадэманстравалі механізм пераўтварэння механічнай энергіі ў электрычную, даведаліся пра працу АЭС, падрыхтоўку кадраў для атамнай энергетыкі і многае іншае.

Далей мы накіраваліся ў Гальшанскі замак. Нас адразу сустрэла ключніца. Гісторыі пра рыцараў, каралёў і загадкавыя падзеі, звязаныя з замкам, перанеслі навучэнцаў у атмасферу Сярэднявечча. Тэатральнае прадстаўленне, зладжанае акцёрамі ў гістарычных касцюмах ля сцен замка з майстар-класам па танцах і гульнях таго часу, выклікала ў дзяцей неверагодныя эмоцыі.

Экскурсавод прафесійна расказала пра багатую гісторыю замка, яго архітэктуру і легенды, што выклікала надзвычайную цікавасць у дзяцей і педагогаў.

Экскурсія ў Гальшанскі замак стала незабыўным вопытам. Яна ўзбагаціла навучэнцаў новымі ведамі. Такім чынам, спалучэнне гісторыі і тэатра стварыла ўнікальную атмасферу, якая надоўга запомніцца ўсім удзельнікам. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй гэтага легендарнага месца, пра якое пісаў беларускі класік Уладзімір Караткевіч.

 Для ўсіх экскурсійная паездка выдалася маштабнай, пазнавальнай і цікавай, з масай станоўчых эмоцый. Усе задаволеныя вярнуліся дадому, у чаканні новых прыгод.

Алена МАМОВІЧ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио