
У цяперашні час многія нашы грамадзяне купляюць кватэры, іншыя самі будуюць уласныя жылыя дамы. Мастоўскі РЭС нагадвае, што пасля заканчэння будаўніцтва дома і іншых гаспадарчых пабудоў трэба абавязкова звярнуцца да нас за атрыманнем новых тэхнічных умоў на электразабеспячэнне дома і пабудоў, бо старыя тэхнічныя ўмовы, выдадзенныя на будаўнічую пляцоўку, страчваюць сваю сілу. Падрабязней можна даведацца па тэлефонах: 6-48-89, 6-29-72 або звярнуцца ў электрасеткі.
Яшчэ раз нагадваем жыхарам нашага раёна, што за неаплату спажытай электразнергіі больш як за два месяцы, абанент будзе адключаны ад электразабеспячэння пасля пяці дзён ад атрымання пісьмовага паведамлення пад подпіс (пры наведванні абанента) або паштовага папярэджання. Акрамя запазычанасці, яму прыйдзецца аплаціць яшчэ кошт адключэння і падключэння.
Сяргей Балтрукевіч,
намеснік начальніка па збыце
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад