Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумДуховностьНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовАнастасия ЗбереновскаяНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Настаяцель храма абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» протаіерэй Уладзімір Саверчанка на бацькоўскім сходзе распавядаў аб хрысціянскіх каштоўнасцях

Настаяцель храма абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» протаіерэй Уладзімір Саверчанка на бацькоўскім сходзе распавядаў аб хрысціянскіх каштоўнасцях03 февраля 2022 — 11:02

Праваслаўныя традыцыі і хрысціянскія каштоўнасці ў семях мастоўскіх вучняў. Настаяцель храма абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Масты протаіерэй Уладзімір Саверчанка наведаў бацькоўскі сход у сярэдняй школе №2, дзе распавядаў аб каштоўнасцях сучаснай моладзі. Запрасіла яго класны кіраўнік 7 «Б» класа Таццяна Калеснікава.

Быць добрымі і адказнымі бацькамі, да якіх іх дзеці прыходзяць па параду ў важны і патрэбны момант, дзякуюць за шчаслівае дзяцінства і юнацтва – да гэтага імкнуцца мамы і таты ўсё жыццё. Яны клапоцяцца, каб іх сыны і дочкі выраслі добразычлівымі, самадастатковымі,  прыстойнымі людзьмі. І недастаткова для гэтага толькі абуць, адзець і накарміць дзіця.

– Зараз у моладзі змяніліся жыццёвыя арыенціры. Інтэрнэт і мабільныя тэлефоны замянілі ім бацькоўскі аўтарытэт, імкненне да пазнання новага. Яны цікавяцца, напрыклад, што ў сумцы знакамітай дзяўчыны-блогера, колькі каштуе яе адзенне, чым яна снедае. Усё гэта не садзейнічае дзіцячай дапытлівасці. Інтэрнэт замяняе час, які можна было патраціць на чытанне кнігі ці навукова-пазнавальнага часопіса, зварот да Бога. Менавіта духоўнасць напаўняе дзіця, не дае спакусіць маладую душу, – адзначыў протаіерэй Уладзімір Саверчанка.

Таму неабходна з малых гадоў навучыць дзіця дабру, цярпенню, стараннасці, паслухмянасці, павазе да старэйшых. І дапаможа ў гэтым Біблія, прыклад бацькоў і іншых членаў сям’і. Першая задача чалавека на зямлі – палюбіць Бога, а сям'я – першая прыступка на гэтым шляху. Бацькі павінны дапамагчы напоўніць душу любоўю да Госпада. Інакш месца ў душы зойме нешта іншае.

Протаіерэй Уладзімір Саверчанка раіў часцей бываць у царкве, спавядацца, прычашчацца. А Біблія дасць адказы на ўсе важныя жыццёвыя пытанні. Выдатна, што ёсць дзеці, для якіх царква і хрысціянскія каштоўнасці адыгрываюць важную ролю ў жыцці.

Настасся ЗБЕРАНОЎСКАЯ

Фото аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио