Беларусь – наша Радзіма, і наш дзяржаўны сцяг – адзін з яе сімвалаў.
На ім – два колеры – чырвоны і зялёны, іх акаймоўвае арнамент на белым фоне. Чырвоны – знак шчасця, сімвал перамогі і высокага прызначэння. Зялёны ж колер паказвае на цесную сувязь з прыродай, гэта лясы і палі на прасторах нашай Беларусі. Зял`ная паласа – сімвал росту, дабрабыту і міру.
Арнамент – гэта адлюстраванне гісторыі і культуры народа, які яго стварыў. Кожная рысачка і фігурка арнамента нясе свой сэнс. Напрыклад, ромб сімвалізуе ўрадлівасць, якая заўжды адыгрывала лёсавырашальную ролю ў жыцці кожнага беларуса.
Ганарымся тым, што мы беларусы і з гордасцю трымаем наш сцяг!
Сяргей Клотчанка, Аляксей Сохан, Ілля Горны,
вучні СШ №5 г. Масты
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад