Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Наша свята, нашы героі

Наша свята, нашы героі21 мая 2026 — 08:17

Калі гавораць пра дружбу, чамусьці адразу ўспамінаюць школьныя гады. І гэта не выпадкова: менавіта тут, за партай і ў піянерскім атрадзе, нараджаецца тое сапраўднае сяброўства, якое застаецца з чалавекам на ўсё жыццё.

Дзень піянерскай дружбы. Гэта не настальгія па мінулым. Гэта жывы мост паміж пакаленнямі. Калі бабулі і дзядулі ўспамінаюць свае піянерскія вогнішчы, іх вочы свецяцца зусім па-дзіцячаму. Калі іх унукі павязваюць гальштукі, яны разумеюць: дзеці далучаюцца да вялікай традыцыі. Традыцыі сяброўства, узаемадапамогі і адказнасці.

Дружба ў піянерскім разуменні – гэта не проста «не пакідаць сябра ў бядзе». Гэта гатоўнасць прыйсці на дапамогу школе, роднаму гораду, краіне. Гэта ўменне радавацца чужым поспехам і разам пераадольваць няўдачы. Гэта, нарэшце, адчуванне, што ты не адзін.

Дзень піянерскай дружбы – гэта выбар тых, хто гатовы несці адказнасць за сябе і за тых, хто побач. І пакуль ёсць дзеці, якія робяць гэты выбар, свята будзе жыць. А разам з ім будзе жыць і сяброўства. Сапраўднае, на ўсё жыццё.

Менавіта такім – шчырым і ўрачыстым – стала свята ў ДУА «Дубненская сярэдняя школа імя Андрэя Сцяпанавіча Данілава». 104 гады гісторыі, дзясяткі герояў і дзясяткі новых піянерскіх гальштукаў – усё гэта аб’яднала лінейка «Сімвалы гонару, подзвігу і будучыні», прысвечаная Дню піянерскай дружбы і адкрыццю памятнага стэнда «Героі Беларусі».

Мерапрыемства пачалося з унясення Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання гімна краіны. Сцяг – гэта колер перамогі і жыцця, герб – памяць продкаў, а гімн – голас мільёнаў сэрцаў, якія б'юцца ва ўнісон з Радзімай.

Ключавым момантам стала адкрыццё стэнда «Героі Беларусі». Права адкрыць яго атрымалі ганаровыя госці. На стэндзе – імёны тых, кім ганарыцца краіна: лётчыкі Уладзімір Карват, Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка, якія назаўжды засталіся ў небе; касманаўт Марына Васілеўская; дзеячы мастацтва, навукі, працы і веры.

«Кожнае імя – гэта прыклад мужнасці, вернасці і любові да Радзімы», – адзначыла дырэктар школы Лілія Пусь. Удзельнікі лінейкі ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання.

Асабліва хвалюючым момантам стала прысвячэнне ў піянеры. Пад гучную музыку і апладысменты ганаровыя госці і настаўнікі павязалі чырвоныя гальштукі новым членам Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Дзеці хорам прамовілі: «Будзьце гатовы! – Заўсёды гатовы!», адсалютаваўшы сцягу. Вершы, якія прагучалі ад вучняў 3 і 4 класаў, падкрэслілі галоўнае: сімвалы краіны ажываюць у справах яе людзей.

«Няхай кожны з вас, павязваючы гальштук ці гледзячы на дзяржаўны сцяг, памятае: Беларусь – гэта мы!» – такімі словамі завяршылася ўрачыстая частка.

Крысціна Вахрушава, педагог-арганізатар


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты