Вось і прыйшла да нас зіма. А разам з ёй прыйдуць і зімовыя забавы.
Каб правесці вольны час цікава і займальна, на Мастоўшчыне пачалі рыхтаваць каткі. Яны з’явяцца каля кожнай школы, а таксама ля гарадскога стадыёна. Акрамя гэтага будзе функцыянаваць хакейная пляцоўка каля басейна.
Аматары пагуляць у хакей альбо проста пакатацца на каньках змогуць зрабіць гэта не толькі па выхадных днях, але і кожны дзень.
Калі ў вас няма канькоў ці лыжаў, не сумуйце. Іх можна будзе ўзяць напракат ва ўстановах адукацыі, а таксама ў спартыўным комплексе.
Плануецца, што будзе заліта 16 каткоў.
І.Бочко
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад