14 ноября 2025 — 16:07
На Гродзеншчыне праводзіцца абласны літаратурны конкурс імя М. Багдановіча. Арганiзатарам выступае Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт.
Конкурс праводзiцца адзiн раз у два гады па сямi намiнацыях: "Паэзiя", "Проза", "Дзiцячая лiтаратура", "Публiцыстыка i краязнаўства", "Лiтаратуразнаўства i крытыка", "Драматургiя", "Адкрыццё года".
На конкурс дапускаюцца неапублiкаваныя раней лiтаратурныя творы на дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь. Размяшчэнне лiтаратурных твораў або iх фрагментаў у сацыяльных сетках i ў Iнтэрнэце таксама прыраўноўваецца да публiкацыi.
Удзельнiкам конкурсу можа стаць аўтар лiтаратурнага твора, якi на дату падачы заяўкi на ўдзел у конкурсе дасягнуў 18-гадовага ўзросту i зарэгiстраваны (фактычна пражывае) на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi. Дапускаецца ўдзел у конкурсе аднаго аўтара цi некалькiх аўтараў у некалькiх намiнацыях з рознымi творамi.
Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi намiнаваных лiтаратурных твораў з'яўляюцца:
- лiтаратурна-мастацкi ўзровень лiтаратурнага твора;
- актуальнасць тэмы лiтаратурнага твора;
- наяўнасць сучасных лiтаратурных падыходаў да распрацоўкi тэмы;
- абгрунтаванне агульначалавечых каштоўнасцяў i iдэй гуманiзму;
- выкарыстанне ў лiтаратурным творы рэгiянальнага фактара (асаблiвасцi мясцовага каларыту).
На конкурс не дапускаюцца творы, якiя папулярызуюць (прапагандуюць), у тым лiку ўскосна, гвалт, агрэсiўныя паводзiны, распальванне нацыянальнай i рэлiгiйнай варожасцi, ужыванне алкаголю i наркотыкаў, крымiнальны i амаральны лад жыцця, з выкарыстаннем ненарматыўнай лексiкi.
Пераможцамi конкурсу могуць быць як адзiн аўтар, так i калектыў аўтараў. У кожнай намiнацыi вызначаецца ен адзiн.
Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнiкам неабходна да 1 лютага года правядзення конкурсу прадставiць ва ўпраўленне культуры аблвыканкама:
- заяўку на ўдзел у абласным лiтаратурным конкурсе iмя М.Багдановiча па форме згодна з дадаткам;
- кароткiя бiяграфiчныя звесткi аб удзельнiку конкурсу;
- экзэмпляр лiтаратурнага твора ў выглядзе рукапiсу (у друкаваным i электронным выглядзе): шрыфт 14 Times New Roman, фармат лiста А4.
Аб'ём твора, якi прадстаўляецца на конкурс, павiнен змяшчаць не менш за 60 старонак (за выключэннем намiнацыi "Дзiцячая лiтаратура").
Iмя аўтара лiтаратурнага твора ўказваецца толькi ў заяўцы на ўдзел у абласным лiтаратурным конкурсе iмя М.Багдановiча. У тэксце (лiтаратурным творы) iмя аўтара не павiнна прысутнiчаць для гарантыi ананiмнасцi пры разглядзе членамi камiсii.
По материалам Гродзенская Праўда
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад