Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

На галоўнай сцэне ў Мастах – вялікі святочны канцэрт

На галоўнай сцэне ў Мастах – вялікі святочны канцэрт03 июля 2018 — 19:25

Святочны канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці раённага цэнтра культуры меў прыгожую назву “Цвіці мой край пад небам жураўліным”. Менавіта аб сваім краі, роднай старонцы вялі размову са слухачамі вядучыя Дар”я Радкевіч і Максім Хвяшчэнік, прысвечаны ім былі і песні ў выкананні мастоўскіх артыстаў.

 

Першай на сцэну выйшла дзіцячая вакальная група “Фартуна”, якая выканала песню “Беларусь”. Дзяўчынкі спявалі пра нашу родную краіну, і ў кожнага з прысутных узнікала пачуццё гордасці за сваю Радзіму, яе непросты, але шчаслівы  лёс.

 

Народны ансамбль народнай песні “Ярыца” пад кіраўніцтвам Шаміля Тайрава выканаў вядомыя песні са свайго репертуару -- “Вішня” і “Ляціць воран”, якія вельмі падабаюцца  мастаўчанам.

На сцэну выходзіць яшчэ адзін вядомы творчы калектыў – народны мужчынскі хор пад кіраўніцтвам Аляксандра Коцкі. У яго выкананні таксама прагучалі вядомыя і любімыя слухачамі творы “Зямля мая добрая” і песня пра Марусю з кінафільма “Іван Васільевія мяняе прафесію”.

 

Патрыятычныяю песні пра Радзіму, Перамогу, родную старонку выканаў народны хор ветеранаў, пад кіраўніцтвам Ірыны Содаль. Выступленні гэтага калектыву таксама вельмі падабаюцца мастаўчанам. У яго рэпертуары многа выдатных песень, якім хор надаў адметнае гучанне.

 

Многа было індывідуальных выканаўцаў, якія на свяце выступілі са сваімі лепшымі песнямі. Напэўна, кранулі ўсіх за душу песні ў выкананні Аляксандра Вітовіча, Марыі Вебер, Ірыны Емілоўскай, Генадзя Рагацэвіча, Ганны Рымко, Дар”і Карабко, Надзеі Варабей, Галіны Урбановіч, Вольгі Ненадовіч, Лізаветы Пасталакі і многіх іншых. Гледачы апладысментамі таксама падтрымалі выступленне дуэтаў у складзе Юлі Каранеўскай і Ірыны Сідар, а таксама Вольгі Мелех і Ірыны Сідар. Усе выконваемыя творы насілі патрыятычны накірунак, расказавалі аб розных эпізодах са слаўнай гісторыі нашай краіны, якая прайшла няпросты шлях да сваёй незалежнасці.

С.ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио