Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньСоциумДуховностьБлоги наших журналистовСтанислав ЗверовичНовости МостовщиныНаш крайЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЮбилейные даты80 лет освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиковЮбилейные даты80 лет Гродненской областиЮбилейные даты80 лет Победы в Великой Отечественной войне

Мужна ваявалі і шчыра працавалі. У Гудзевічах ля адміністрацыйнага будынка гаспадаркі ўвагу прыцягвае стэнд з партрэтамі ўдзельнікаў вайны

Мужна ваявалі і шчыра працавалі. У Гудзевічах ля адміністрацыйнага будынка гаспадаркі ўвагу прыцягвае стэнд з партрэтамі ўдзельнікаў вайны26 июля 2025 — 08:01

У год 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Гудзевічах ля адміністрацыйнага будынка аформілі стэнд з партрэтамі мясцовых жыхароў, удзельнікаў вайны.

Устаноўлены ён у вельмі  зручным месцы. Многія з тых, каму па справах неабходна звярнуцца да адміністрацыі, затрымліваюцца ля стэнда, бачачы знаёмыя прозвішчы і фотаздымкі аднавяскоўцаў. Усе яны вярнуліся з вайны з франтавымі ўзнагародамі і ў мірны час вельмі старанна працавалі ў сваіх гаспадарках, якія з часам аб’ядналіся ў закрытае акцыянернае таварыства “Гудзевічы”.

Уладзімір Аксаміт з Радзявіч ваяваў пад Кёнігсбергам,  узнагароджаны медалём “За адвагу”. Яго аднавясковец Павел Багдан служыў сувязістам, быў цяжка паранены. З вайны вярнуўся інвалідам. Браў Кёнігсберг таксама Уладзімір Ягнешка з Дублян. Медалём “За адвагу” адзначаны ратныя справы Івана Бурага з Адзверна,  Уладзіміра Дзямбіцкага з Радзявіч, Адольфа Рыжэўскага з Дублян. Адольф Янавіч сустрэў Перамогу у Берліне. Іван Хомка з Сямірэнак таксама  ваяваў у Германіі, а яго аднавясковец Уладзімір Ціхай вызваляў Варшаву. Да нямецкай сталіцы дайшлі дарогамі вайны Мікалай Улановіч з Куляўшчыны і Станіслаў Олек з Дублян.

Усяго ў Гудзевіцкім сельсавеце пражывала 107 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Станіслаў ЗВЯРОВІЧ

Фота аўтара


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио