Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиКультураСоциумКультура

Мостовчане на Дне белорусской письменности в Лиде

Мостовчане на Дне белорусской письменности в Лиде06 сентября 2025 — 13:47

Сення ў Лідзе праходзіць Дзень беларускага пісьменства.

Ёсць тут выстава і сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці, дзейнасць якіх непасрэдна звязана з мовай, літаратурнай спадчынай... Тут прадстаўлены праекты СМІ па папулярызацыі творчасьці мясцовых аўтараў.

Ёсць і праект раённай газеты "Зара над Нёманам".

Сёння ў Лідзе на Дне беларускай пісьменнасці працуе інтэрактыўная пляцоўка Мастоўскай раённай бібліятэцы.

На ёй прадстаўлены творы мастоўскіх паэтаў, пісьменнікаў, аўтараў кніг.

Таксама ёсць гульні і забаўкі для дзяцей, у якіх размова вядзецца пра літаратурную спадчыну Беларусі.

Сёння на пляцоўку Мастоўскай раённай бібліятэцы завітала пісьменніца, філолаг, перакладчыца, сцэнарыст, старшы выкладчык педагогікі БДПУ імя М. Танка Валянціна Драбышэўская.

Дарэчы яна цесна супрацоўнічае з сярэдняй школай 2 г. Масты імя В. П. Жукава, дзе рэалізоўващся праект "80 Анёлаў".

На пляцоўцы адбылася размова і пісьменніца падпісала адну з сваіх кніг.

Да супрацоўнікаў завітаў Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, кандыдат гістарычных навук, публіцыст Вадзім Гігін.

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио