Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Моладзь памятае. У Песках прайшоў мітынг у памяць аб загінуўшых

Моладзь памятае. У Песках прайшоў мітынг у памяць аб загінуўшых22 июня 2022 — 15:57

22 чэрвеня каля помніка загінуўшым землякам настаўнікі і вучні Пескаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, якія працуюць у брыгадзе, правялі патрыятычную працоўную акцыю “Памяць пакаленняў”. Падмялі дарожкі, вырвалі пустазелле, прапалолі клумбы, прыбралі завянуўшыя кветкі,  падстрыглі кусты.   

Помнік  –  гэта даніна павагі да подзвігу тых, хто на франтах адстойваў свабоду і незалежнасць нашай Айчыны,   абараняў родных і блізкіх у ваенны час. Гэта даніна павагі нашым продкам, дзякуючы якім мы жывём, працуем і радуемся жыццю. Усё далей сыходзіць Вялікая Айчынная вайна, і людзей, якія памятаюць пра гэтыя падзеі, амаль не застаецца. А помнікі  засталіся  і з’яўляюцца  памяццю для падрастаючага пакалення.

Пасля працоўнай акцыі  правялі мітынг-рэквіем “Моладзь памятае”. Мы гаварылі аб тым, што цяжка знайсці ў Беларусі месца, дзе Вялікая Айчынная вайна не пакінула крывавы след. Мастоўшчына не стала выключэннем.  За   абарону  пескаўскай зямлі 23 чэрвеня 1941 года аддалі сваё жыццё 10 воінаў 106-га мотастралковага палка 29-й мотастралковай дывізіі 6-й механізаванай калоны 10-й арміі Заходняга фронту. Мы  помнім пра кожнага, хто аддаў  сваё  жыццё за нас, за  мірнае неба. На мітынгу  гаварылі аб тым, што  на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскіх атрадах змагаўся  61 жыхар вёскі Пескі, што за гады вайны гітлераўцамі было забіта 8 мірных жыхароў, 18 чалавек загінулі на фронце, што самым страшным у ваеннай гісторыі Песак стаў лістапад 1942 года, калі фашысцкія акупанты вывезлі каля 2 000 яўрэяў, якія да вайны пражывалі ў Песках, а 23 чалавекі былі спалены жывымі.  Успомнілі сям’ю Красько-Рудзяк, расстраляную нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1943 годзе. 

Запалілі лампады, усклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць пра нашых землякоў, загінуўшых  у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы моўчкі стаялі і думалі аб тым,  што яны жылі на  гэтай  жа зямлі,  глядзелі ў гэтае  ж неба,  любілі  краявіды роднага краю, што і мы.  Мы памятаем і ніколі не забудзем слаўных абаронцаў Радзімы, якія адстаялі родную зямлю, ганарымся мужнасцю, гераізмам, непахіснасцю салдат і афіцэраў. 

Штогод мы прыводзім у парадак помнікі загінуўшым землякам і ахвярам Халакоста, а потым перададзім вахту памяці наступнаму пакаленню. Гэту вахту нам перадалі нашы бацькі. Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым! Пакуль жывая памяць – жывыя і мы!  Шануйце тое, што маеце, беражыце сябе і блізкіх, з удзячнасцю і цеплынёй душы ўспамінайце подзвігі нашых герояў, з любоўю і радасцю сустракайце кожны  свой мірны  дзень!

Галіна ГАЛАВЕНКА,

класны кіраўнік 10 класа

Пескаўскага дзіцячага сада сярэдняй школы


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио