Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памяти500-годдзе беларускага кнігадрукаванняГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Мастоўшчына дала ім пуцёўку ў жыццё

Мастоўшчына дала ім пуцёўку ў жыццё04 октября 2017 — 08:22

 

   Найвялікшы і найдаражэйшы  скарб нашага раёна і ўсёй краіны -- гэта  людзі. Мастоўская зямля таксама  багата на таленавітых, разумных і працавітых людзей, ёсць сярод іх кампазітары, акцёры, мастакі, вучоныя, якія праславілі наш край. Пра  гэта цікава было  даведацца дзесяцікласнікам  СШ №2 г. Масты, яны разам  са сваёй настаўніцай Т.Я. Калеснікавай пабывалі  ў раённай бібліятэцы на адкрыцці тыдня “Знакамітыя  землякі”, што праводзіцца ў рамках абласнога праекта “Наша культурная  спадчына”. На адкрыцці тыдня прысутнічаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама С.С. Дзейкало.

 

   Наша зямля дала  пуцёўку ў жыццё многім вучоным, пісьменнікам, паэтам, грамадскім дзеячам. Пазнавальным для старшакласнікаў было тое, што тут выраслі і працавалі  грамадскі дзеяч Данііл Валковіч, актрыса і стваральнік  тэатра  юнага гледача Любоў Мазалеўская, мастакі Уладзімір Кіслы, Сцяпан Янкоўскі, Дзмітрый Іваноўскі. На мастоўскай зямлі  стваралі свае лепшыя творы Эліза Ажэшка, паэты Міхась Явар, Сяргей Крывец.

 

   Супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі вялікую даследчую работу па стварэнні электроннай кнігі “Знакамітыя людзі Мастоўшчыны”, якая складаецца з чатырох частак: героі Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнікі Мастоўшчыны, грамадскія дзеячы і героі працы.  У дзень адкрыцця тыдня адбылася прэзентацыя кнігі.

 

    Шчодрая на таленты і цікавых людзей і сённяшняя Мастоўшчына. Народны ансамбль народнай песні “Ярыца”  ўразіў   школьнікаў  высокім выканаўчым  майстэрствам.

 

Не так часта сучасным “камп’ютарным” рабятам даводзіцца  браць у бібліятэцы   зборнікі паэзіі і чытаць вершы, а тым больш  сустракацца  і гутарыць з жывымі  паэтамі, таму з вялікай цікавасцю  яны слухалі  вершы мастоўскіх аўтараў  Зінаіды Біліда і Галіны Васілеўскай. 

 

   Хто ведае, можа, праз гады сённяшнія хлопчыкі і дзяўчынкі   таксама праславяць наш край сваімі талентамі і добрымі справамі.

 

   Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ

 

Фота аўтара

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио