Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова. Як у СШ №2 г. Масты прайшоў Дзень роднай мовы

Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова. Як у СШ №2 г. Масты прайшоў Дзень роднай мовы22 февраля 2022 — 15:08

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Мова жывая, пакуль на ёй гавораць.

Дзень роднай мовы – нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай. Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага.

Кожны год у дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.Масты" праводзяцца цікавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Не стаў выключэннем і гэты год. Вучні і настаўнікі з вялікім натхненнем прынялі ўдзел у Instagram-чэленджы “Дзень роднай мовы”. Акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску” была арганізавана ў школе і для вучняў, і для настаўнікаў. Сапраўдны фантан эмоцый перапаўняў вучняў 3 “В” беларускамоўнага класа, калі яны афармлялі “Букет любімых слоў на роднай мове”. Сваю крэатыўнасць вучні 8 класаў праявілі ў акцыі “Сэлфі па-беларуску”. Чытацкі салон “Смак роднай мовы” запрасіў да сябе ў госці вучняў 6 класаў. З вялікім задавальненнем вучні 7 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні “Крыштальнай мовы перазвон”. А брэйн-рынг “Жыццё і побыт беларусаў” быў праведзены для вучняў 10 класаў у музейным пакоі. Адкрыты мікрафон “Пажаданні роднай мове” запрасіў да сябе вучняў 9 класаў, дзе кожны меў магчымасць выказаць самыя шчырыя пажаданні роднай мове. Да іх далучыліся і вучні пачатковых класаў. А колькі цікавага і карыснага адкрылі для сябе вучні 5 класаў на ўроку-візуалізацыі “Вялікія дасягненні чалавецтва: яе вялікасць кніга”. Музычныя перапынкі “Слухай роднае, слухай сэрцам”, арганізаваныя ў гэты дзень вучнямі 11 класаў, спрыялі стварэнню адпаведнага эмацыянальнага настрою.

Спадзяёмся, што ўсе мерапрыемствы, якія былі арганізаваны ў рамках свята, спрыялі развіццю пазнавальнай актыўнасці вучняў, узбагачэнню іх слоўнікавага запасу, а таксама садзейнічалі прывіццю любові да роднай мовы – жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”. 

Таццяна Калеснікава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Масты”


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио