Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСельская жизньПодготовка к Дожинкам-2024Сельская жизньСельская жизньСоциумОбщественная жизньБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныНаш крайЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей МостовщиныГод качестваГод качества

КСУП «Озеранский» праздновал Дожинки

КСУП «Озеранский» праздновал Дожинки25 августа 2024 — 18:00

Гімнам хлебу, старанным працаўнікам і беларускай культуры стала свята, якое ладзілася ў мінулую суботу ў КСУП “Азяранскі” Дажынкі – 2024.

Традыцыйна так склалася ў беларусаў, што ў апошні дзень жніва збіралася талака. Вось і цяпер азёркаўскія хлебаробы не мінулі гэтай традыцыі. Толькі зжалі апошнія гектары, як праз некалькі хвілін да іх завіталі госці.

Павіншаваць з заканчэннем уборкі паспяшаліся першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Раман Рублік, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Прафсаюза “Белпрафмаш” Алеся Цыдзік, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыіі працаўнікоў АПК Віктар Мятлюк.

Гаспадары свята, дырэктар КСУП “Азяранскі” Павел Велепольскі і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Люміла Васілеўская, для галоўных герояў падзеі – камбайнераў і вадзіцеляў – стварылі ўрачыстую абстаноўку. Таму кожны, хто ў гэты дзень праязджаў праз аг. Мілявічы, спыняўся, каб паслухаць песні мясцовых артыстаў, а некаторыя нават заставаліся і далучаліся да віншаванняў.

Зноў жа па старадаўняй традыцыі першы каравай і дажыначны сноп былі ўручаны кіраўніку гаспадаркі. А ён у адказ адзначыў камбайнераў-  тысячнікаў, якія ў апошні дзень жніва перасягнулі запаветную планку, Мікалая Сераду і Анатоля Дудко, а таксама  вадзіцеля-двухтысячніка Анатоля Бунакова.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў свята Раман Рублік назваў рупліўцаў хлебнай нівы сапраўднымі героямі нашага дня, дзякуючы якім умацоўваецца харчовая бяспека краіны.

Дзякуй вялікі за зладжаную, руплівую працу на палетках нашага раёна. Самае галоўнае, што вы скончылі жніво бяспечна і сёння з усмешкай, загарэлыя стаіце тут у чаканні заслужаных узнагарод. У гэтым годзе  вы змаглі дадаць у агульным вале збожжа і заклалі ў свае засекі больш за 10 тысяч тон зерня і 1546 тон рапсу, – адзначыў Раман Іосіфавіч. – Жадаю вам і надалей працаваць удала, каб ураджай заўсёды прыносіў пачуццё задавальнення. 

Ён уручыў Падзяку старшыні Мастоўскага райвыканкама трактарысту-машыністу Мікалаю Серадзе і Падзячнае пісьмо Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў Леаніду Гародка.  Таксама падзякаваў за працу не толькі камбайнерам і вадзіцелям, але і ўсім, хто дапамагаў аграрыям ва ўборцы ўраджаю: спецыялістам, аператарам зернесушыльных комплексаў, паварам, работнікам культуры.

Далучылася да віншаванняў і Алеся Цыдзік.

–  Падчас уборкі хлеба прафсаюзы надаюць увагу ўсім удзельнікам уборачнай кампаніі. Бо кожны ўносіць у агульную справу свой уклад. І кожнае звяно ў гэтым ланцужку важнае. Наколькі важная праца на зямлі, ведае кожны, але па-сапраўднаму ацаніць гэта могуць толькі працаўнікі сельскай гаспадаркі. Тыя, якія радуюцца сонечнаму дню, спраўнай тэхніцы, якія ведаюць цану кожнаму парастку, кожнаму каласку, – адзначыла Алеся Міхайлаўна.

Яна ўручыла Падзячныя пісьмы Гродзенскай абласной арганізацыі Прафсаюза “Белпрафмаш” Аляксандру Куршуку, Аляксандру Русаку, Яне Шайнога, Сяргею Пчольніку, Юрыю Аніперку.

Шчыра павіншаваў азёркаўскіх хлебаробаў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Віктар Мятлюк і ўзнагародзіў камбайнераў Андрэя Дубатоўку, Івана Змітрукевіча, Анатоля Дудко. 

Усе ўдзельнікі жніва былі адзначаны кіраўніком КСУП “Азяранскі”  Паўлам Велепольскім. Ганаровыя граматы атрымалі Мікалай Біч, Аляксандр Русак, Сяргей Пчольнік, Уладзімір Нікіціч, Віктар Андала, Мікалай Серада, Мікалай Гульба, Анатоль Дудко, Сяргей Грамадскі, Анатоль Бунакоў, Леанід Гародка, Іван Змітрукевіч, Мікалай Халопік, Ігар Бойка, Андрэй Дубатоўка, Аляксандр Крупіца, Вячаслаў Бялт. Узнагароды дапоўнілі духмяныя пірагі, якія дарэчы спяклі мясцовыя майстрыхі ў сапраўднай печы. Водар свежага хлеба адразу распаўсюдзіўся па ўсім полі і прызыўна клікаў пакаштаваць кавалачак.

Напрыканцы святочнай талакі разам з песнямі былі і танцы.  Значыць, умеюць беларусы не толькі жыта жаць. Умеем ладам-згодаю віншаваць, дзякаваць, яднаць людзей.

 

Ирына Бочко

Фота аўтара



Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио