Так могуць сказаць вучні нашай школы, якія ў час вясенніх канікул прынялі ўдзел у раённых навукова –практычных канферэнцыях школьнікаў, якія прайшлі 25 сакавіка ў Мастах і Слоніме. Гэта старшакласнікі Кацярына Сідорка, 11 клас, Алег Шышлоўскі і Вадзім Гайдаш, 9 клас, і Паліна Адарцэвіч, 4 клас.
Кацярына Сідорка і Вадзім Гайдаш прадставілі свае работы на канферэнцыі “Ступені да навукі” (г.Слонім ) і атрымалі дыпломы ІІІ ступені. Алег Шышлоўскі выступіў на канферэнцыі “ Пошук. Творчасць. Пазнанне” і атрымаў дыплом ІІ ступені. Дарэчы, кіраўніком даследчай дзейнасці гэтых навучэнцаў з’яўляецца настаўніца біялогіі і геаграфіі Тамара Іванаўна Сідорка. Кожны год яе вучні прымаюць удзел у навукова- практычных канферэнцыях рознага ўзроўню і займаюць прызавыя месцы.
Свой першы крок у навукова- даследчую дзейнасць зрабіла вучаніца нашай школы Паліна Адарцэвіч, якая пад кіраўніцтвам настаўніцы А.Р. Васько прадставіла вынікі сваёй работы на канферэнцыі ў Мастах. І хоць прызавога месца не атрымала, жаданне займацца даследаваннем яшчэ больш умацавалася. Спадзяемся, што настойлівасць дзяўчынкі дапаможа ей дабіцца поспеху.
Лічу, што такія формы работы дапамогуць навучэнцам і далей займацца навуковай дзейнасцю, паспрыяюць фарміраванню іх актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Так, давайце ў штодзённым бачыць цікавае! Рабіце адкрыцці для сябе і іншых! Тады жыццё напоўніцца яшчэ большым сэнсам. А гэта, паверце, вельмі здорава!
Д.СЕБАСЦЬЯНОВІЧ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Курылавіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад