
На Калядныя сустрэчы ў музей-сядзібу М. К. Агінскага завіталі сёння салісты камернага ансамбля "Класік-авангард", паэт-песеннік Вольга Роўная, кампазітар Генадзь Маркевіч, спевакі Вольга Палякова і Яўген Курасаў.
Іх усіх аб'ядноўвае агульная творчасць.Вольга Палякова і Яўген Курасаў спяваюць песні на словы Вольгі Роўнай.
У выкананні беларускай поп-зоркі прагучалі песні "З днём нараджэння, мама", "Гузік" і іншыя.
Вакальная група "Залесянка" таксама праспявала песню на словы сваёй зямлячкі В. Роўнай , музыку да якой напісала Тамара Сініла. Прывітаць паэтку прыйшлі і яе колішнія настаўнікі з Залескай сярэдняй школы.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад