14 января 2026 — 15:58
У светлае свята Нараджэння Хрыстова жыхары аграгарадка Вялікія Азеркі заўсёды з нецярпеннем і радасцю чакаюць вясёлых калядоўшчыкаў. Бо з даўніх часоў лічылася, што адказваць калядоўшчыкам нельга – будзе неўраджай. І наадварот: ветлівы прыём абяцаў дабрабыт, а чым больш гасцінцаў аддасі, тым шчаслівей будзе твая сям’я і больш паспяховым год.
У гэты раз работнікі Азёркаўскага цэнтра вольнага часу і культуры разам з самымі актыўнымі ўдзельнікамі дзіцячага фальклорнага гурта “Крынічка” віншавалі аднавяскоўцаў з нараджэннем Хрыста. Галоўным героем безумоўна была Каза – сімвал багацця і ўрадлівасці.
.jpg)
.jpg)
«Дзе каза нагой – там шчасце гарой», – так шчыра жадалі калядоўшчыкі сяльчанам. З добрым святочным настроем зычылі яны шчодрым гаспадарам, што гасцінна прымалі гасцей, шчасця і здароўя, міру і дабра. Вяскоўцы з радасцю адкрывалі дзверы сваіх дамоў, бо Каляда прыйшла – і радасць у хату прынясла.

Дарэчы, абрад каледавання лічыцца шматвекавым кодам нашай культуры. У ім спляліся надзея на ўраджай, радасць Раства і шчодрасць беларускай душы.
.jpg)
Наталля ШЭЎЧЫК
Фота Азёркаўскага цэнтра вольнага часу і культуры
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад