Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньСоциумКультураНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныЛюди нашей МостовщиныЛюди нашей Мостовщины

“Каб не страціць святое штосьці…”

“Каб не страціць святое штосьці…”24 февраля 2025 — 18:00

Славуты беларускі пісьменнік Іван Мележ казаў: "Мова ‒ гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ". Гэтыя радкі сталі дэвізам Тыдня беларускай мовы, які прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №3 г. Масты” з 17 па 21 лютага.

Адметным стаў кожны дзень тыдня. Была арганізавана кніжная выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Навуменкі і 90-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна. Сярод вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў “Замалёўкі да любімых твораў”. Адным з яскравых момантаў тыдня стала літаратурная хвілінка “Я – пісьменнік, я – паэт”. Дзве дзяўчынкі-беларусачкі вандравалі па школе з кошычкам беларускіх слоў. Вучні з захапленнем даставалі карткі са словамі і перакладалі іх. Трэба адзначыць, што хлопчыкі і дзяўчынкі з пачатковай школы добра ведалі, што імбрычак – гэта посуд, у якім гатуюць гарбату, а смарагд – гэта прыгожы каштоўны каменьчык зялёнага колеру. Праз кожныя 45 хвілін на школьных калідорах гучалі музычныя перапынкі “Чуюцца галасы родных песень”. Цікава было назіраць, як вучні сціпла, але ў такт падтанцоўвалі.

Акцыя “Смак беларускага слова” не толькі пашырыла слоўнікавы запас вучняў, але і напоўніла смачным пахам дранікаў і смажанай бульбы школьныя класы і калідоры. Сярод вучняў чацвёртых класаў была праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Знаўцы мовы беларускай”. Спаборніцкі дух паддаваў яшчэ большай ахвоты перамагчы саперніка. Вучні ў гульнёвай форме даказалі: ведаем беларускую мову. Падчас гульні дзяўчаты праспявалі песню “Беларусь, ты мой родны кут…”, што дадало мерапрыемству бадзёрасці і займальнасці. Добрыя веды па беларускай мове паказалі адзінаццацікласнікі ў гульні “Слабое звяно”.

21 лютага работнікі школы прынялі ўдзел у абласным дыктанце, арганізаваным ДУА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

Песні, турніры, гульні і конкурсы дапамаглі паказаць прыгажосць і каштоўнасць беларускай мовы. Вядома, што ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Каб не страціць, не забыць родную мову, гаварыце па-беларуску штодня. Не дайце загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.

Алена ЛІТВІН, настаўнік пачатковых класаў


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио