Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод народного единстваГод народного единстваМолодёжьМолодёжьГод исторической памятиКультураНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

Фальклорны гурт “Крынічка” з Азёрак станцаваў на Дыплом лаўрэата I ступені

Фальклорны гурт “Крынічка” з Азёрак станцаваў на Дыплом  лаўрэата I ступені07 сентября 2021 — 15:02

  4 верасня 2021года ў горадзе Шчучыне адбылося заключнае мерапрыемства абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, у рамках якога былі вызначаны лепшыя транслятары фальклорнага мастацтва і самыя таленавітыя майстры народнай творчасці з усёй Гродзенскай вобласці.

    Самым яскравым эпізодам фестывалю стала танцавальнае спаборніцтва лепшых гуртоў бытавых танцаў, сярод якіх прымаў удзел дзіцячы фальклорны гурт “Крынічка” сельскага клуба “Азёркі”. У яго склад уваходзяць Дар’я Дзядовіч,  Наталля Жук,  Дзіяна Піліпчык,  Валерыя Рудэнка,   Алёна Аніперка, Ілья Аніперка, Іван Кобец, Аляксандр Ламака,  Арцём Пчэльнік,  Максім Шалястовіч,  Елізавета Боцька, Юрый Майсюк.  Наш  гурт  “Крынічка”  атрымаў  Дыплом лаўрэата І ступені  і  падарунак.

   Віншуем з узнагародай і выказваем шчырыя словы падзякі  за актыўны ўдзел у жыцці сельскага клуба “Азёркі”.

Ірына Шэлястовіч,

загадчыца    СК “Азёркі” 

       


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио