Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод исторической памятиГод исторической памятиГод исторической памяти76 лет Гродненской областиГод исторической памятиКультура

Дзеці пра вайну: малююць і пішуць

Дзеці пра вайну: малююць і пішуць30 апреля 2019 — 15:49

Рэха мінулай вайны і сёння гучыць у нашых сэрцах. Сваім чорным крылом яна кранула кожную беларускую сям’ю. Знявечаныя лёсы мільёнаў людзей, зруйнаваныя гарады, спаленыя вёскі - вось вынік фашысцкай акупацыі тэрыторыі Беларусі.

Сённяшняе пакаленне, на шчасце, ведае пра Вялікую Айчынную вайну толькі па кнігах і фільмах, а таксама па ўспамінах тых, хто змагаўся з фашысцкімі захопнікамі.

         Сёння вашай увазе сябры мы прапануем незвычайныя кнігі.

Адна з іх -Дзеці пра вайну: малююць і пішуць”. Нарысы, апавяданні, эсэ, змешчаныя ў гэтай кнізе, сапраўды ўнікальныя, паколькі гэта матэрыял, сабраны дзецьмі, - успаміны дзядоў і прадзедаў нашых юных аўтараў. Акрамя таго, у зборніку шмат малюнкаў і вершаў, прысвечаных ветэранам і Вялікай Перамозе.

У аснове другой кнігі “Победы родное лицо. Детские письма и рисунки” - дзіцячыя лісты і малюнкі. Іх аўтары -  юныя грамадзяне Саюзнай дзяржавы, якія сваю творчасць, талент, працу душы прысвяцілі прадзедам - ​​ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

У кожнай беларускай сям'і з гонарам з пакалення ў пакаленне перадаецца ўдзячная памяць пра воінаў-пераможцаў, аб легендарных подзвігах родных і блізкіх людзей.

“Мы ганарымся сваімі слаўнымі прадзядамі, - гэта радкі з ліста. - Мы ўсе памятаем. Яны падарылі нам мір і код Пераможцаў”.

 

Бібліятэкар чытальнай залы філіяла “Мастоўская раённая дзіцячая бібліятэка”

І. Дзямешчык


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио