Школьнікаў, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі запрашаюць да удзелу ў абласным конкурсе буктрэйлераў “Чытаем беларускіх песняроў”.
Як паведамілі арганізатары конкурсу - галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама і абласны інстытут развіцця адукацыі, - конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа і ў сувязі са 135-годдзем з дня іх нараджэння.
Што патрэбна?
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выканаць творчую работу – буктрэйлер. Буктрэйлер – гэта невялікі відэаролік, складзены па матывах прачытанай кнігі або твора. Стварэнне буктрэйлера – гэта сучасны тэхнічны спосаб прадстаўлення кнігі, анатацыя кнігі ў відэафармаце, своеасаблівая рэклама, якая павінна здзіўляць, прыцягваць увагу да фактаў, сюжэтнай лініі, персанажаў з выкарыстаннем спецэфектаў, мастацкіх сродкаў выразнасці.
Для гэтага неабходна падаць заяўку ў аргкамітэт. Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі і работы прымаюцца да 31 кастрычніка. Падвядзенне вынікаў – да 15 лістапада.
Служба навінаў "ГП"
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад