Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноОфициально

Чым уразіць гасцей фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”?

Чым уразіць гасцей фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”?18 июня 2020 — 21:25

У Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная фестывалю “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”.

 

Удзел у ей прынялі рэферэнт упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Вікторыя Лукашутэ, дырэктар Установы “Музей “Замкавы комплекс “Мiр” Аляксандр Лойка, дырэктар выдавецтва “Навуковы свет”, куратар выстаў, арт-дырэктар культурнага праекта Art librum, партнёр свята “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”, член Кіруючай Рады ICOM Belarus Ала Зміева.


Ужо 20 чэрвеня  ў Мірскім замку пройдзе II фестываль гістарычнай кнігі “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Месца правядзення свята выбрана не выпадкова. Мірскі замак – унікальны помнік беларускага дойлідства, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У розны час замкам валодалі вядомыя гістарычныя асобы Беларусі. У іх ліку асветнікі і мецэнаты, якія падтрымлівалі кніжную справу на беларускіх землях.
 


Аляксандр Лойка адзначыў, што ўлічваючы эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, большасць запланаваных у праграме мерапрыемстваў пройдзе ў камерным, лаканічным фармаце.  Разлік на тое, што асноўная іх аўдыторыя будзе ў Інтэрнэт-прасторы. Плануецца праводзіць анлайн-трансляцыі ўсіх мерапрыемстваў свята на YouTube-канале РУП «Дом прэсы». Аляксандр Лойка нагадаў, што ў Вялікай канферэнц-зале пісьменнікі, дзеячы нацыянальнай культуры збяруцца на паседжанне круглага стола “Замкавы комплекс “Мір” – аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА”. Завяршыцца свята правядзеннем яшчэ аднаго круглага стала – “Кнігі – сведкі гісторыі”.Як паведаміла Вікторыя Лукашутэ, адкрыецца фестываль тэатралізаванай сустрэчай гасцей ва ўнутраным двары замка, а працягнецца касцюміраваным прадстаўленнем у суправаджэнні Народнага ансамбля старадаўняй музыкі “Контрданс” у Сталовай хаце музейнага комплексу. Потым гасцей свята запросяць на адкрыццё выставы мастака Юрыя Крупянкова “Памяці мястэчка”.

 

У сваю чаргу Ала Зміева запрасіла ўсіх гасцей свята наведаць таксама такія цікавыя выставы як “500 год. Мастацтва, кніга, мастацтва кнігі”, “Рэтраспектыва беларускага экслібрыса”, “Дзіцячая кніжная ілюстрацыя Беларусі і Эстоніі”.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио