Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСпорт и ТуризмТуризм и отдых

Чым прывабіць турыстаў Лідскі замак у бягучым сезоне?

Чым прывабіць турыстаў Лідскі замак у бягучым сезоне?20 апреля 2016 — 10:00

У Лідзе рэалізуецца праект, які носіць музейна-асветніцкі характар, над назвай – “Падарожжа ў сярэднявечча”.

 Наведвальнікам прапануюць правядзенне аглядных, тэматычных і касцюмаваных экскурсій, пад час якіх экскурсаводы пазнаёмяць з гісторыяй абарончай крэпасці. Дзякуючы фотавыставе “Захаваем на вякі…” можна прасачыць працэс узнаўлення Лідскага замка з канца ХІХ да пачатку ХХІ стст.).

 Для прыхільнікаў гістарычнай зброі працуе выстава “Зброя ВКЛ”, што прадстаўлена з прыватнай калекцыі лідчаніна Дзмітрыя Карнілава, на якой выстаўлены рэканструкцыі зброі і даспехаў, прадметы быта перыяду сярэднявечча. А адчуць сябе сапраўдным рыцарам дапамогуць, менавіта, даспехі, якія зможа прымерыць зацікаўлены наведвальнік.

 “Археалагічныя знаходкі Лідскага замка” – так гучыць назва чарговай выставы, якая прадстаўлена дакументальнымі фотаздымкамі музейных прадметаў, якія былі знойдзены падчас археалагічных раскопаў у замку. На базе выставы праводзіцца займальны музейна-педагагічны занятак “Школа археалогіі”, дзе юныя наведвальнікі змогуць самастойна правесці археалагічныя раскопы, пазнаёміцца з этапамі іх правядзення, атрымаць першаснае ўяўленне пра жыццё людзей у час сярэднявечча і ў выніку атрымаць дыплом “Юны археолаг”.

 Акрамя гэтага, музейныя супрацоўнікі прадугледзілі для дзяцей і іншы занятак. Падчас агляда выставаў, бацькі змогуць пакінуць дзяцей у адведзеным месцы ў замкавым двары: ім будзе прапанавана размаляваць каляровымі алоўкамі малюнкі з замкавай тэматыкай.

 Для больш старэйшых распрацавана пазнавальна-забаўляльная гульня “Скарб Лідскага замка”, удзельнікі якой зацікаўлены каб знайсці “скарб”. Падчас гульні скарбашукальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца не толькі з помнікам архітэктуры ХІV стагоддзя, але і пачуць легенду пра золата і каштоўнасці хана Тахтамыша. Навінкай для замкавых гасцей стала своеасаблівая фотазона “Рыцарскі пакой у Лідскім замку”, якая дапаможа пранесці праз сябе дух сярэдніх вякоў, убачыць інтэр’ер пакоя рыцара.

 Супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея зацікаўлены ў тым, каб кожны наведвальнік змог стаць удзельнікам у розных забаўляльных мерапрыемствах і не толькі ў сярэднявечных гульнях, але і навучыцца танцам таго часу, паглядзець анімацыйныя прадстаўленні і гістарычныя рэканструкцыі падзей мінулых гадоў.

Наша даведка

 У 2013 годзе Лідскаму замку споўнілася 690 год, а ў 2023 будзем адзначаць 700-годдзе старажытнай жамчужыны. Служба навінаў "ГП"


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио