У музеі “Лес і чалавек” арганізавана выстаўка паштовых марак і віншавальных паштовак “Цэлы свет на кавалачку паперы”. Яна працягнецца да шостага сакавіка. З музейных фондаў на выстаўцы прадстаўлены каля двухсот марак і паштовак, падабраных па тэматычнаму прынцыпу: на іх адлюстраваны раслінны і жывёльны свет.
Для юных наведвальнікаў музея гэтая выстаўка мае на мэце пашырыць і паглыбіць іх веды па батаніцы і заалогіі. У старэйшых наведвальнікаў маркі і асабліва паштоўкі выклікаюць настальгію па тых часах, калі пісьмы ў канвертах з маркамі былі ледзь не адзіным сродкам зносін паміж людзьмі на адлегласці, а падчас свят кожны лічыў сваім абавязкам адправіць віншавальныя паштоўкі сваякам, сябрам і проста добрым знаёмым.
Я. ЦЕСЛЮКЕВІЧ
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад