Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образование

Цацка, якая вучыць

Цацка, якая вучыць30 октября 2019 — 16:00

Цяжка пераацаніць унікальнае значэнне роднай мовы ў станаўленні чалавека. Дашкольны узрост з'яўляецца самым спрыяльным перыядам для актыўнага маўленчага развіцця дзяцей.

Праблема развіцця гаворкі і навучанні беларускай мове з'яўляецца для педагогаў дашкольнай адукацыі  вельмі актуальнай. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, на якой вучацца размаўляць з маленства, з’яўляецца руская. І хаця дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы і многія разумеюць яе, але ажыццяўляць зносіны для іх выклікае цяжкасць. Для развіцця мовы дзяцей дашкольнага узросту эфектыўна выкарыстоўваць  народную цацку. У іх адлюстраваны традыцыі беларусаў, мастацкая культура народнай творчасці, самабытныя рысы народнай эстэтыкі.

Народная цацка, ставячы перад дзіцём розныя гульнявыя задачы, спрыяе развіццю яго пазнавальных інтарэсаў.

У нашай дашкольнай установе былі выраблены наступныя цацачныя вобразы: певень, курачка, коцік, каза, баран, качка, мядзведзь, конь. Заняткі пабудаваныя на натуральнай цікавасці дзяцей да цацак, ствараюць у іх устаноўку на  мову субяседніка. Падчас заняткаў з народнымі цацкамі дзеці вучыцца іх апісваць, развіваюць гукаперайманні, знаёмяцца з беларускім фальклорам, фарміруецца  уменне драматызаваць казкі, адбываецца знаёмства дзяцей з культурай і традыцыямі беларускага народу. Непрыкметна ў іх фарміруецца патрэба мець зносіны на роднай мове. Падчас заняткаў з удзелам народных цацак засвойваецца пэўны слоўнік, спачатку пасіўны, але паступова ён актывізуецца, калі дзеці пачынаюць прымаць удзел у сітуацыйным дыялогу з народнымі цацкамі.

Народная цацка, як і народная казка, народная песня, народная гульня, уплывае на грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага узросту, фарміраванне іх нацыянальнай самасвядомасці.

 

Таццяна Патоніч,

выхавацель дашкольнай адукацыі

ясляў-сада №1 г.Масты Гродзенскай вобласці

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио