Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноМолодёжьМолодёжьСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости Мостовщины

“Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць дэманстраваць адданасць сваёй Радзіме”

“Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць дэманстраваць адданасць сваёй Радзіме”01 октября 2025 — 09:53

Пад такой назвай прайшоў чарговы занятак інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” у Азёркаўскай сярэдняй школе для вучняў 8-11 класаў. На сустрэчу былі запрошаны старшыня Мастоўскага райвыканкама Андрэй Санько і старшыня Курылавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Каспяровіч. У ходзе жывога і адкрытага дыялогу было закранута некалькі фундаментальных тэм, якія вызначаюць грамадзянскую пазіцыю кожнага чалавека нашай краіны.

Мерапрыемства пачалося з уступнага слова педагога С. М. Асцюкевіч, якая напомніла вучням, што пашпарт – гэта галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Была нададзена ўвага дзяржаўнай сімволіцы нашай краіны. Ключавой часткай сустрэчы стала гутарка аб асабістых якасцях кожнага чалавека, якія фарміруюць сацыяльную пазіцыю актыўнага і дастойнага грамадзяніна. Было адзначана, што патрыятызм, любоў да роднай зямлі, яе прыроды, працалюбства, чэснасць, адказнасць за даручаную справу, цярпімасць і міралюбства, шчырая любоў да Радзімы – лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў. Гэта аснова, на якой будуюцца ўзаемаадносіны чалавека, грамадства і дзяржавы. Гэтыя каштоўнасці забяспечваюць павагу да закона,  іншых людзей і нацыянальных традыцый.

Гэты дзень стане памятным для вучаніцы школы Надзеі Сутырко. Якраз 25 верасня ў дзяўчынкі быў дзень нараджэння, і яна з рук старшыні Мастоўскага райвыканкама Андрэя  Санько атрымала пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і памятны падарунак-кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Падводзячы вынікі адкрытага дыялогу, Андрэй Антонавіч звярнуўся да вучняў. Ён падкрэсліў, што быць грамадзянінам сваёй краіны – значыць не толькі паважаць законы і сімвалы, але і адчуваць асабістую адказнасць за мір і дабрабыт краіны. Зроблена многае, каб кожны малады чалавек, які жыве ў Беларусі, быў упэўнены, што ён патрэбны сваёй краіне, што іменна тут ён зможа рэалізаваць сябе і свае планы, што ад кожнага з нас залежыць будучае нашай дзяржавы.

Праведзенае мерапрыемства чарговы раз пацвердзіла, што канкрэтнае разуменне правоў і абавязкаў, павага да дзяржаўных сімвалаў і актыўная пазіцыя ў жыцці школы і грамадства – тыя базавыя арыенціры, якія дапамогуць сённяшнім школьнікам стаць дастойнымі грамадзянамі нашай маладой, незалежнай, прыгожай і міралюбівай краіны – Рэспублікі Беларусь.

                                                       Таццяна Галавач,

                                                                    класны кіраўнік 10 класа

                                                                     


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио