
У выніку кожны клас, кожны вучань прыняў удзел у шэрагу цікавых і карысных мерапрыемстваў, якія праходзілі пяць дзён, з 19 па 23 верасня, пад агульнай назвай “Тыдзень роднай мовы”.
Падчас акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” шасцікласнікі і дзевяцікласнікі прэзентавалі самаробныя беларускія паштоўкі са словамі любові да роднай мовы і ўдзячнасці продкам за моўны скарб. Вучні шостага беларускамоўнага класа далі старт стварэнню інтэрактыўнага воблака “Маё любімае слова па-беларуску”. Яго дапоўнілі з дапамогай інфармацыйных тэхналогій сямікласнікі. Пяцікласнікі вызначыліся ў флаер-фэсце “Мой родны кут, як ты мне мілы”, а вучні дзявятых і дзясятых класаў – у акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”. У школьным музеі былі арганізаваны тэматычныя экскурсіі, а ў бібліятэцы – выстава беларускіх кніг і пазлаў з унікальнымі словамі на роднай мове. Знайшоўся час для захапляльнай квэст-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа”, гастранамічнага фэсту “Беларуская кухня” і іншых класных і пазакласных захапляльных мерапрыемстваў.
Сярод іх школьнікам запомніцца сустрэча з беларускай паэтэсай, членам савета Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамарай Мазур. Яна прадставіла слайды з радкамі верша “Дыялог пра мову”, аздобленыя анімэ. Данесці сэнс твора да глядацкай аўдыторыі дапамаглі Яўген Добры і Герман Мыснік – вучні настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Таццяны Калеснікавай. Яны выдатна сыгралі ролі двух суразмоўцаў Сцяпана і Івана і з удзячнасцю прынялі ад аўтара эзэмпляры яе новага паэтычнага зборніка “Васількі на світанні”.
Затым школьнікі папрасілі госцю расказаць пра свой творчы шлях.
Слухачы на прыкладзе жыцця шаноўнай госці пераканаліся ў тым, што варта шукаць і знайсці сваё месца там, дзе нарадзіліся, што неабходна валодаць роднай мовай – мовай свайго роду.
На фота.
Паэтэса Тамара МАЗУР ля слайдавай прэзентацыі верша “Дыялог пра мову”.
Пісьменніца падарыла свае кнігі Яўгену ДОБРАМУ і Герману МЫСНІКУ за выкананыя ролі герояў твора.
Тамара МАЗУР з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Таццянай КАЛЕСНІКАВАЙ.
Удзячныя слухачы.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад