Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовИрина БочкоНовости МостовщиныНовости МостовщиныМолодёжьМолодёжь

Блог па-мастоўску

Блог па-мастоўску19 июня 2019 — 16:28

Здаецца, сучасныя дзеці спраўляюцца з любой тэхнікай, асабліва той, якую называюць “гаджэты”. І вельмі прыемна, што выкарыстоўваюць яе ў пазнавальных мэтах.

Навучэнцы пятай гарадской школы нядаўна вярнуліся з рэспубліканскага лагера “Зубраня”, куды былі запрошаны як прадстаўнікі мастоўскага Маладзёжнага парламента, які дзейнічае пры раённым Савеце дэпутатаў.

Вось ужо другі год запар вучні  10 “Б” класа разам з класным кіраўніком Наталляй Грудскай удзельнічаюць у інавацыйным праекце “Укараненне мадэлі фарміравання прадпрымальніцкай культуры навучэнцаў праз арганізацыю сеткавых бізнес-таварыстваў”. Яны стварылі міні-майстэрню “Вместе. Разам. Together”, дзе распрацоўваюць віншавальныя паштоўкі для ўсіх жадаючых, а таксама праводзяць майстар-класы, удзельнічаюць у дабрачынных акцыях.

Але найбольшую цікавасць выклікае блог “Мова родная – мова модная”, прысвечаны гісторыі, культуры беларускага народа, яго традыцыям і сучаснасці. Яго стваральнікі Даша Кандрацюк і Данііла Смольскі былі запрошаны на спецзмену “Лідэр-форум” у лагер. Вярнуліся дамоў яны з дыпломамі за прэзентацыю праекту “Камунікатыўны партрэт бларускамоўнага блогера ў Мастоўскім рэгіёне”.

Дарэчы, усе відэа дзяцей размешчаны на Ютуб-канале – кожны жадаючы можа іх паглядзець. Напэўна, гэта першы блог на беларускай мове. Тэмы для сюжэтаў узнікаюць з паўсядзённага жыцця - традыцыйныя святы, школьныя мерапрыемствы, палітычныя з’явы. Кожны вучань групы выконвае сваю ролю: Даша Кандрацюк адказвае за размяшчэнне відэа ў інтэрнэце, Данііл Смольскі – за ідэі, Каця Галаўко здымае сюжэты, Лера Шаўчук з’яўляецца рэдактарам.

–    З такімідзецьмі вельмі прыемна працаваць. Яны шмат чаго ведаюць і шмат што могуць. Працуючы разам, мы вучымся адзін у аднаго, а ў выніку атрымліваецца сучасны прадукт, які цікавіць іншых падлеткаў. Радуе той факт, што блог яны вядуць на беларускай мове, – расказвае класны кіраўнік Наталля Іванаўна.

Сваімі ўражаннямі ад змены ў лагеры “Зубраня” падзяліліся школьнікі:

–   У лагеры праводзіліся цікавыя мерапрыемствы. Тут мы набылі вопыт калектыўных дэбатаў, навучыліся правільна выказваць свае думкі, адстойваць уласную  пазіцыю, – гаворыць Даша.

–   А мне заўсёды цяжка заводзіць новыя знаёмствы. Але тут вельмі хутка знайшоў сяброў. Разам мы разважалі над рознымі праблемамі, шукалі шляхі іх вырашэння. Ва ўсім нам дапамагалі нашыя старэйшыя лідэры – важатыя, – дадае Данііл.

І. БОЧКО


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио