Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноНаука и образованиеНаука и образованиеБлоги наших журналистовАнастасия ЗбереновскаяНовости МостовщиныНовости Мостовщины

Беларускамоўныя групы дзейнічаюць на Мастоўшчыне

Беларускамоўныя групы дзейнічаюць на Мастоўшчыне10 сентября 2018 — 16:23

У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская. На якой гаварыць з сябрамі, у краме ці з калегамі – пытанне білінгвізму кожны вырашае сам на працягу жыцця.

Як пісаў знакаміты  беларускі пісьменнік Іван Мележ, мова – гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.

Гэту павагу выхоўваюць у беларусаў яшчэ з маленства, як, напрыклад, у дзіцячых садах №2 і 4 г. Масты. З яслей выхавальнікі гавораць з дзецьмі па­беларуску, знаёмяць з роднай  культурай.

У яслях-­садзе №2 займаецца з маленькімі мастаўчанамі Наталля Біч ужо чацвёрты год. Яна скончыла беларускамоўную школу, а пасля працягвала навучанне ў інстытуце. Па прафесіі Наталля Леанідаўна – выхавальнік дашкольнай адукацыі. Працавала ў беларускамоўным садку, нядаўна перайшла з  Курылавіцкага ВПК д/с­СШ у яслі­сад №2. Яе выхаванцы добра ведаюць словы “прывітанне”, “добрай раніцы”, “калі ласка”.

Наталля Мінько, маці Яны, калі пачула пра беларускамоўную групу, адразу згадзілася запісаць туды сваю дачку. Бо родную мову трэба ведаць, і ведаць добра, на ёй гаварылі нашы продкі, зараз гавораць дзядулі і бабулі, трэба працягваць традыцыі. Калі дачка прыходзіць пасля заняткаў, яна распавядае пра новыя словы, што даведалася на занятках. Прыемна бачыць, як цікава дзіцяці вучыцца. Бацькам, чые хлопчыкі і дзяўчынкі толькі падрастаюць, Наталля Леанідаўна раіць чытаць з дзецьмі больш твораў айчынных паэтаў, празаікаў, каб дзеці  адчувалі ўсю прыгажосць мовы.

З ёй згаджаецца маці Мікіты Ашука – Ірына. Яна лічыць, што ў такім малым узросце дзеці як губка ўбіраюць у сябе веды і гэта трэба выкарыстоўваць. Калі зараз малыя будуць любіць мову, то яны пачнуць яе ўжываць у паўсядзённым жыцці. І мову чакае новы віток. Дарэчы, сама Ірына таксама хадзіла ў садок з беларускім ухілам і добра ведае родную мову. Але, на жаль, не ўсе яе сябры падзяляюць  такую пазіцыю.

У яслях­-садзе №4 з групай займаецца выхавальнік вышэйшай катэгорыі Таццяна Хведчына, вопыт яе працы складае 27 гадоў. Заняткі праходзяць не толькі за партамі, але і ў выглядзе гульні, каб малым было цікава.

Пры размове з дзецьмі прыемна чуць, што яны адказваюць на чыстай беларускай мове са смешным дзіцячым акцэнтам.

Маці Дамінікі, Марта Ільіна­-Сарока, з вялікім задавальненнем аддала дачку вывучаць мову продкаў, бо культуру і павагу трэба  прывіваць з дзяцінства. Дома дачцэ яна дапамагае замацаваць навыкі, разам чытаюць беларускія казкі і размаўляюць на  роднай мове.

Пасля заняткаў Дамініка прыходзіць заўсёды з яркімі ўражаннямі і дзеліцца эмоцыямі з бацькамі. Таццяна Юр’еўна здолела знайсці падыход, каб працэс навучання быў захапляльным і жаданым. І гэта праца прыносіць свае плады. Калі вы звернецеся да выхаванцаў старэйшай групы  яслей-­сада №4, вам адкажуць на прыгожай беларускай мове.

 

Фота В. ДЗЯРНЕЙКІ

А. ЗБЕРАНОЎСКАЯ

 


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио