
12 жніўня Слонімшчыну наведала рэспубліканская рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства на чале з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Мікалаевічам Карлюкевічам.
Разам з раённымі ўладамі госці падрабязна разгледзелі стан падрыхтоўкі аб’ектаў да рэспубліканскага свята, а таксама абмеркавалі праграму мерапрыемства. – Ужо вельмі шмат зроблена, гэта імпаніруе, – адзначыў у размове з журналістамі Аляксандр Мікалаевіч. – Яснасць ёсць па адкрыццю помніка Льву Сапеге. Я лічу, што гэта знакавая падзея не толькі для Слоніма, а і ўвогуле для нашай краіны. Таксама сёння была ўдакладнена праграма свята. Прыемна, што галоўнае месца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства будзе займаць кніга, прыгожае роднае слова.
Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».
Назад