Заря над Неманом Идет подписка О газете Контакты

Аб чым даведаліся вучні Дубненскай сярэдняй школы падчас урока памяці “У іх лёсе была вайна”

Аб чым даведаліся вучні Дубненскай сярэдняй школы падчас урока памяці “У іх лёсе была вайна”21 февраля 2026 — 09:18

З 15 па 22 лютага 2026 года ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь  праходзіць Рэспубліканская дэкада  грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсе нашых землякоў”, прысвечаная 37-гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана.

Падзеі, звязаныя з гэтай страшнай вайной, адыходзяць у гісторыю, але мы павінны ведаць і помніць імёны герояў, імёны сваіх землякоў. Ва ўсе вякі мы шануем і паважаем салдата, абаронцу Айчыны, схіляемся перад гераізмам тых, хто вярнуўся з поля бітвы, хто аддаў жыццё, абараняючы свой дом, дзяцей, Радзіму.

Вайна не павінна паўтарыцца, але аб ёй трэба гаварыць.

У ДУА “Дубненская сярэдняя школа імя Андрэя Сцяпанавіча Данілава” прайшоў асаблівы ўрок  –  урок памяці "У іх лёсе была вайна...". У школу завітаў не проста госць, а сапраўдны герой, воін-інтэрнацыяналіст  Мікалай Юр'евіч Малчанаў. Якія вочы былі ў дзяцей, калі яны слухалі аповед пра гарачы вецер Афганістана, пра мужнасць і страты! Гэта немагчыма перадаць праз кнігі  –  гэта трэба чуць. З цікавасцю слухалі, задавалі пытанні: “Ці страшна было?”, “Што дапамагала выстаяць?”.

Мікалай Юр’евіч падзяліўся сваімі ўспамінамі з навучэнцамі, расказаў пра баявыя будні, салдацкае сяброўства і каштоўнасць мірнага жыцця. У фінале сустрэчы ўсе разам схілілі галовы ў хвіліне маўчання, ушаноўваючы памяць аб тых, хто не вярнуўся з афганскай зямлі жывым. Памяць аб подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў працягвае жыць у сэрцах новага пакалення, выхоўваючы ў іх вернасць Радзіме.

Выкрасліць гэтыя даты з гісторыі немагчыма, як і забыць тых, хто гатоў быў аддаць сваё жыццё і каго ўжо няма побач з намі. Няхай гэтыя дні ў нашай краіне стануць сімвалам мужнасці і смеласці.

Алена ЯКУСЕВІЧ,

настаўнік рускай мовы і літаратуры


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка О газете Контакты