Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноСоциумОбщественная жизньНаука и образованиеНаука и образованиеНовости МостовщиныНовости МостовщиныНовости МостовщиныНаш край

А ў нас Калядачкі!

А ў нас Калядачкі!13 января 2023 — 18:30

13 студзеня ў дзіцячым садзе №2 г. Масты святкавалі Калядкі. Галоўнымі традыцыямі, якія захаваліся ў той ці іншай форме і ў наш час, з'яўляюцца пераадзяванне, выкарыстанне масак; калядаванне, выкананне калядных песень; падзяка калядоўшчыкам, якія жадалі шчасця і добрага ўраджаю, і адорванне іх прысмакамі, прадуктамі, манетамі і іншымі рэчамі.

Прыйшла Каляда,

Дзверы адчыняйце!

Калядоўшчыкаў у хату

Шчыра запрашайце!

Так   і  на нашым свяце былі калядоўшчыкі: і Мядзведзь, і Каза, і Цыганка. А Гаспадар з Гаспадыняй і нашыя выхаванцы сардэчна сустракалі іх у сябе на свяце. Дзеці чыталі вершы, спявалі, танцавалі, гулялі з героямі. Шмат цікавага даведаліся аб асаблівасцях гэтага свята.

Ірына КАВАЛЁВА,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

дзіцячага сада №2 г. Масты  


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио