У фестывальнай праграме запланаваны выстава-продаж кветак, пакаёвых раслін, тавараў для садаводаў, правядзенне конкурсаў на лепшы кветнік маладой сям’і і пажылых грамадзян, ландшафтную кампазіцыю, кветкавы касцюм, капялюш, кампазіцыю з саломы.
На свяце будуць арганізаваны выставы-продажы вырабаў народных умельцаў, лекавых траў, смажаных каштанаў, прадукцыі пчалярства, гандаль сувенірамі. У гандлёвых радах будзе прадстаўлена прадукцыя сельгаспрадпрыемстваў і фермераў, індывідуальных прадпрымальнікаў.
Канцэртныя нумары гледачам падораць артысты Шчучынскага РЦКіНТ. Яркім дапаўненнем свята стане канцэртная праграма бардаўскай песні “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались”. Пачнецца мерапрыемства ў 14 гадзін з правядзення парада кветак – касцюміраваныя дэлегацыі ўдзельнікаў пройдуць ад плошчы Свабоды да пляцоўкі правядзення фестывалю.
– З дапамогай фестывалю мы хочам паказаць усім, што наш пасёлак багаты творчымі людзьмі, прыроднымі аб’ектамі, мы беражом традыцыі раслінаводства, – гаворыць старшыня Жалудоцкага сельвыканкама Генадзь Цывінскі. – Мы з нецярпеннем чакаем у Жалудок усіх жадаючых, рады будзем творчым людзям, якія ўнясуць у наша рэгіянальнае свята свой шарм, сваю “разыначку”.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!