Мерапрыемства стане першым у марафоне, прымеркаваным да Дня нараджэння ўніверсітэта, і сімвалічна пройдзе 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы.
Каля тысячы студэнтаў і выкладчыкаў чатырнаццацці факультэтаў адначасова напішуць Купалаўскую дыктоўку. Тэкст і яго назва неразрыўна звязаныя з Годам малой радзімы і асобай Янкі Купалы, імем якога названы ўніверсітэт. Што гэта будзе – пакуль сакрэт.
Тэкст дыктоўкі агучаць выкладчыкі філалагічнага факультэта. Адразу пасля напісання ўдзельнікі змогуць праверыць сябе.