Заря над Неманом Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио
АктуальноГод малой родиныГод малой родиныНаука и образованиеНаука и образованиеНаука и образованиеЛетнее оздоровлениеНовости МостовщиныНовости МостовщиныМолодёжьМолодёжь

І адпачынак, і праца. Як бавяць летнія канікулы гудзевіцкія хлопцы і дзяўчаты

І адпачынак, і праца. Як бавяць летнія канікулы гудзевіцкія хлопцы і дзяўчаты01 июля 2020 — 14:33

За здароўем і загадкавым жыццём, каб з карысцю правесці летнія канікулы, 15 хлопчыкаў і дзяўчынак адправіліся ў выхаваўча-аздараўленчую ўстанову “Лагер працы і адпачынку “К.Р.У.Т.О.” з дзённым знаходжаннем дзяцей на базе ДУА “Гудзевіцкая сярэдняя школа”.

Лагер працы і адпачынку – адна з форм арганізацыі працоўнага выхавання падлеткаў, якая дапамагае правесці летнія канікулы прыемна і з карысцю. Сёлета хлопчыкі і дзяўчынкі з ахвотай працуюць на палетках ЗАТ “Гудзевічы”. Такая форма актыўнага адпачынку садзейнічае развіццю і згуртаванню дзіцячага калектыву, падрыхтуе навучэнцаў да актыўнай працоўнай дзейнасці.

На працягу ўсёй змены выхаванцы лагера ўцягнуты ў калейдаскоп розных падзей. Кожны наступны дзень не падобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі.

Вялікую цікавасць у дзяцей выклікалі такія мерапрыемствы, як марафон “Вясёлка прафесій”, онлайн-падарожжа “Фінансавая граматнасць”, квэст-гульня “Нязведаныя сцяжынкі”, аўкцыён ведаў “Гісторыя роднага краю”, конкурсная праграма “Лета і кніга”, віртуальнае падарожжа “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”, сітуацыйна-прававы практыкум “Падлеткі і наркотыкі” і шмат іншых мерапрыемстваў.

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы лагера прынялі ўдзел у аперацыі “Помнік распавядае” (у рамках акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных спраў”).

Акрамя працоўнай дзейнасці і ўдзелу ў мерапрыемствах, дзеці прымаюць актыўны ўдзел у конкурсах. І ўжо ёсць добрыя вынікі. I месца ў раённым фотаконкурсе “Наш атрадны вугалок”.

 Для кожнага выхаванца лагер адкрыў свій пазітыў: хтосьці знайшоў новых сяброў, хтосьці адкрыў у сабе новыя творчыя здольнасці, хтосьці даведаўся, што працаваць гэта цікава. Супрацоўнікі выхаваўча-аздараўленчай установы ўпэўнены, што лагер працы і адпачынку для дзяцей стаў карыснай, вясёлай і запамінальнай падзеяй у іх жыцці.

                                         Наталля Бяйдук,

                                         дырэктар выхаваўча-аздараўленчай

                                         установы “Лагер працы і адпачынку

                                         “К.Р.У.Т.О.” з дзённым знаходжаннем

                                         дзяцей


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад
Идет подписка Что? Где? Когда? Районное радио